Рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі праводзіць Калядную акцыю па зборы адзення (дарослага і дзіцячага) і цацак для малазабяспечаных грамадзянаў, сірот, шматдзетных і прыёмных сямей.

Дары сэрца будуць прымацца 18 снежня 2010 г. з 10.00 да 14.00 у касцёле св. Сымона і св. Алены (пл. Незалежнасці, 15). Шчыра заахвочваем далучыцца да акцыі і падзяліцца дабрынёй і радасцю Божага Нараджэння з іншымі.

Кожны панядзелак падчас святой Імшы рэлігійная місія «Карытас» моліцца ў інтэнцыі ахвярадаўцаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?