У Осла адбылася цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі міру за 2010 год. Аднак прэмія не была ўручана, бо ні яе лаўрэат, які сядзіць у турме, ні ягоныя сваякі, якіх улады КНР не выпусцілі ў Нарвегію, на цырымоніі не прысутнічалі.
Старшыня Нарвежскага Нобелеўскага камітэту Торб’ёрн Ягланд заявіў, што кітайскі дысідэнт Лю Сяобо ўганараваны прэміяй за ўнёсак у шматгадовую негвалтоўную барацьбу за фундаментальныя правы чалавека ў Кітаі.
Улады КНР рэзка асудзілі рашэнне аб узнагароджанні Лю Сяобо, якога яны называюць «злачынцам».





