З 15 снежня ў Мінску з’явіцца новы тралейбусны маршрут — № 18. Ён будзе працаваць у будныя дні ў гадзіны пік на маршруце ДС «Дружная» — ДС «Лермантава».

Такое рашэнне прынята «з мэтай паляпшэння транспартнага абслугоўвання мінчан», растлумачылі ў дзяржустанове «Сталічны транспарт і сувязь».

Акрамя таго, з 15 снежня ў сувязі з завяршэннем работ па добраўпарадкаванні разваротнага кальца і прыпынкаў па вуліцы Будслаўскай змяняецца аўтобусны маршрут № 26. Рух аўтобусаў арганізуецца па маршруце ДС «Усходняя» — «Вул. Будслаўская» па вуліцах Смаленскай, Захарава, З.Бядулі, Казлова, праспекце Машэрава, вуліцы Даўмана, Старавіленскім тракце, вуліцах В.Харужай, Чарвякова, Даўгінаўскім тракце, вуліцы Будслаўскай у прамым і зваротным напрамках. Адначасова на маршруце адмяняецца выкананне прыпынку «Вадапомпавая-2» па Даўгінаўскім тракце пры руху ў абодвух напрамках.

У выглядзе эксперыменту з 1 студзеня 2011 года змяняюцца схемы руху аўтобусных маршрутаў № 46 і № 78. Аўтобусы № 46 будуць хадзіць ад ДС «Масюкоўшчына» да «Вакзала» па вуліцах Альшэўскага, Жудро, Матусевіча; № 78 — па маршруце ДС «Кунцаўшчына» — «Вакзал» па вуліцах Матусевіча, П.Глебкі, Альшэўскага і далей па маршруце. Эксперымент уводзіцца тэрмінам на адзін месяц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?