Пракуратура Ленінскага раёна Гродна распачала справу па ч. 3 арт. 167 Крымінальнага кодэкса (гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару, учыненыя ў дачыненні да заведама малалетняй) у дачыненні да 24-гадовага мясцовага жыхара.

Злачынства было ўчыненае 9 снежня. Малады чалавек выпіваў у кватэры сваёй мнагадзетнай сяброўкі разам з гаспадыняй. Калі жанчына выйшла з кватэры, ён згвалтаваў яе двухгадовую дачку.

Гвалтаўнік зняволены пад варту. Максімальная санкцыя ч. 3 арт. 167 КК — пятнаццаць гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?