Для працы на прэзідэнцкіх выбарах у інфармацыйным цэнтры ЦВК акрэдытавана 1.025 журналістаў з 50 краін,
паведаміў кіраўнік Нацыянальнага прэс-цэнтра Іван Сакалоўскі.

Паводле яго слоў, 670 журналістаў прадстаўляюць замежныя СМІ,

355 — беларускія. 250 журналістаў замежных СМІ маюць пастаянную акрэдытацыю ў Беларусі, 410 — атрымалі часовую ў МЗС.

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына адзначыла, што такія інфармацыйныя цэнтры ствараюцца на час правядзення выбарчых кампаній з 2001 года. «Галоўная задача цэнтра — прадастаўляць журналістам і міжнародным назіральнікам свежую інфармацыю з першых рук», — сказала яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?