21:34

Да Чырвонага касцёла падвезлі гукаўзмацняльную апаратуру, калонай кіруе Павел Севярынец, з’явіўся Андрэй Саннікаў.

Падыходы да офіса Някляева заблакаваныя. На месцы разгону калоны на Нямізе працуе здымачная група СТВ.

21:11

Галава калоны дайшла да будынка КДБ, хвост на Кастрычніцкай плошчы. У калоне ідзе каля 15 тыс. У галаве калоны запалілі чатыры фаеры. Людзі скандуюць "Уході".

21:02

Людзі перакрылі Праспект Незалежнасці, ідуць па частцы праспекта ў спадарожным кірунку. Палова праспекта -- вольная. Ідуць да Плошчы Незалежнасці.

Дайшлі да вуліцы Энгельса.

Міліцыя пакуль нічога не робіць.

На закрытых участках за Аляксандра Лукашэнку прагаласавалі 89,1% выбарцаў. Пра гэта заявіла сёння ў інфацэнтры ЦВК старшыня Цэнтравыбаркама Лідзія Ярмошына, перадае БелТА.

Закрытыя ўчасткі размяшчаліся ў бальніцах, санаторыях і вайсковых частках. Там у галасованні ўзялі ўдзел аж 99,91% выбарцаў.

На другое месца звесткі Ярмошынай ставяць Андрэя Саннікава — 1,61%, на трэцяе — Уладзіміра Някляева — 1,18%, Ярослава Романчука — 1,04%, пасля — Рыгор Кастусёў 0,97%, Аляксей Міхалевіч — 0,68%, Віталь Рымашэўскі — 0,65%, Мікалай Статкевіч — 0,62%, Віктар Цярэшчанка — 0,54%, Дзмітрый Ус — 0,29% і супраць усіх — 2,23%.

Сацапытанне на замову «Белсата»: Лукашэнка атрымаў толькі 30,5%, другі — Някляеў

Тэлебачанне «Белсат» агучыла вынікі сацыялагічнага апытання, выкананага на ягоную замову сёння. Апытана было 1000 чалавек, рэпрэзентатыўнай выбаркі.

Паводле вынікаў апытання, за Лукашэнку прагаласавала 30,5% выбарцаў.

На другім месцы — Уладзімір Някляеў з 13,7%. На трэцім — Андрэй Саннікаў з 10,9%.

У Яраслава Раманчука 8,7%. У Статкевіча і Рымашэўскага па 2,8%. Цярэшчанка набірае 1,5%. Міхалевіч — 1,3%. Кастусёў — 1,2%, Вус — 0,4%.

Больш звестак можна пабачыць на сайце belsat.eu.

Экзіт-пол АНТ: за Лукашэнку 72%

У эфіры АНТ кіраўнік кампаніі TNS-Украіна Мікалай Чурилов агучыў звесткі экзіт-пола, праведзенага па замове гэтага тэлеканала.

Паводле гэтых звестак, Аляксандр Лукашэнка набраў 72,2%. Другое-трэцяе месцы падзялілі Уладзімір Някляеў і Андрэй Саннікаў, у якіх па 6,1%.

На чацвёртым - Яраслаў Раманчук (3%). Астатнія кандыдаты набралі каля 1,5-2%. Супраць усіх прагаласавала 5,8% выбаршчыкаў.

Як паведамляе карэспандэнт «Нашай Нівы», на Кастрычніцкай плошчы не спыняецца грамадскі транспарт.
Станцыя метро працуе толькі на выхад: людзей, што прыехалі выпускаюць, хто жадае з’ехаць – не. На праспекце ў раёне плошчы ўтварыліся гіганцкія коркі.

20:55

Мікола Статкевіч падчас выступу на Кастрычніцкай плошчы, паведаміў прысутным звесткі экзіт-пола, праведзенага Белсатам.

Заклікае прысутных ісці да памяшкання, якое займае Лукашэнка і прасіць яго вызваліць памяшканне.

20:47

На Палацы Рэспублікі стаяць снайперы.

Віталь Рымашэўскі заклікаў ствараць Раду ў справе правядзення свабодных выбараў без Лукашэнкі, туды павінны ўвайсці ўсе дэмакратычныя кандыдаты.

Выступіў Рыгор Кастусёў, які заклікаў дачакацца афіцыйных вынікаў галасавання, каб прыняць рашэнне.

Выступіў таксама Дзмітрый Ус.

20:44

Тэлебачанне "Белсат" агучыла вынікі сацыялагічнага апытання, выкананага на ягоную замову сёння. Апытана было 1000 чалавек, рэпрэзентатыўнай выбаркі.

Паводле вынікаў апытання, за Лукашэнку прагаласавала 30,5% выбарцаў.

На другім месцы -- Уладзімір Някляеў з 13,7%. На трэцім -- Андрэй Саннікаў з 10,9%.

У Яраслава Раманчука 8,7%. У Статкевіча і Рымашэўскага па 2,8%. Цярэшчанка набірае 1,5%. Міхалевіч -- 1,3%. Кастусёў -- 1,2%, Вус -- 0,4%.

Больш звестак можна пабачыць на сайце belsat.eu.

20:40

Ад імя Някляева на плошчы выступіў кіраўнік яго штаба Андрэй Дзмітрыеў.

Ён перадаў словы кандыдата ў прэзідэнты: «Можна зламаць руку, але нельга зламаць волю, можна разбіць галаву. Але нельга разбіць надзеі».

Зараз выступае Яраслаў Раманчук

20:36

Някляеў у вельмі цяжкім стане, машына хуткай нават вымушана была спыніцца, каб аказаць яму тэрміновую дапамогу.

20:32

Прывезлі апаратуры, ідзе яе наладка, людзі чакаюць.

20:20

Статкевіч заклікае пайсці да прадстаўнікоў уладаў патрабаваць свабодных выбараў

20:15

Севярынец: Даем уладам паўгадзіны, каб вызваліць затрыманых

Зараз (20:19) на Кастрычніцкай плошчы сабралася 10 тыс. чалавек, людзі ўсе прыбываюць. Зараз у натоўпе нясуць чатыры іконы Маці Божай, многа сцягоў, нават ёсць чырвона-зялёны.

Павел Севярынец заявіў, што «мы даем уладам поўгадзіны, каб вызвалілі ўсіх затрыманых».

Апаратуру забралі і ўсе прамаўляюць у мегафон.

***

Экзіт-пол АНТ: за Лукашэнку 72%

У эфіры АНТ кіраўнік кампаніі TNS-Украіна Мікалай Чурылаў агучыў звесткі экзіт-пола, праведзенага па замове гэтага тэлеканала.

Паводле гэтых звестак, Аляксандр Лукашэнка набраў 72,2%. Другое-трэцяе месцы падзялілі Уладзімір Някляеў і Андрэй Саннікаў, у якіх па 6,1%.

На чацвёртым - Яраслаў Раманчук (3%). Астатнія кандыдаты набралі каля 1,5-2%. Супраць усіх прагаласавала 5,8% выбаршчыкаў.

20.15.

На Плошчы ўжо сабралася каля 10 тысяч чалавек

Як перадае рэпарцёр «Нашай Нівы», людзі працягваюць сцякацца. Людзьмі запоўнены ўвест скверык насупраць Плошчы.

Людзі занялі амаль увесь каток, стаяць на прыступках Дома прафсаюзаў, з кандыдатаў ужо прысутныя Кастусёў, Саннікаў, Раманчук, Рымашэўскі, Цярэшчанка і Статкевіч з гербам.

20:07

Як перадаюць рэпарцёры «Нашай Нівы» з вуліц сталіцы, у фатографа Андрэя Лянкевіча пабілі камеру, забралі камеру ў карэспандэнта БелаПАНа.

Фотакарэспандэнта «Нашай Нівы» Юлію Дарашкевіч паклалі тварам у снег, «а так амаль усё добра», кажа Юля.

Шэсце дайшло да Кастрычніцкай плошчы, у калоне каля 3 тыс. чалавек.

У Някляева -- страсенне мозгу.

***

Някляеў збіты да непрытомнасці.

Някляеў збіты да непрытомнасці.

Апаратуру забралі, але ніводнага затрыманага.

19:55

Калона налічвае каля 2 тыс. чалавек.

19:49

Калона Рымашэўскага-Севярынца прайшла кінатэатр Цэнтральны, паведамляе карэспандэнт НН.

Тым часам Някляева шпіталізуюць, ён адмаўляецца.

***

Ціхары захапілі гукаўзмацняльную апаратуру, Някляеў збіты да непрытомнасці

Як паведамляе карэспандэнт «Нашай Нівы», ціхары ў чорным высадзіліся з дзвюх машын і напалі на штабную калону Някляева. Імаверна, мэтай нападу быў бусік з гукаўзмацняльным абсталяваннем. Адбылося некалькі выбухаў — імаверна, выбух пакетаў. Тады ціхары паклалі дэманстрантаў на снег на вуліцы Няміга. Яны ўварваліся ў бусік і захапілі абсталяванне. Пасля гэтага яны з’ехалі.

Ніводнага чалавека не затрымалі.

Падчас захопу кандыдат у прэзідэнты Някляеў быў збіты да непрытомнасці. Яго перанеслі ў офіс.

Паводле апошняй інфармацыі, Някляеў вярнуўся ў прытомнасць. Штаб чакае прыезду «хуткай».

19:25

На Прывакзальнай шмат п’яных правакатараў, але інцыдэнтаў пакуль няма,

Шэсце пачалося, людзі спускаюцца ў падземны пераход.

19:16

Зараз на Прывакзальнай сабраліся каля 500 чалавек, перадае карэспандэнт Нашай Нівы.

Выступілі Севярынец, маладафронтаўцы Наста Палажанка і Мікалай Дземідзенка. Статкевіча пакуль няма. Прысутнічаюць у асноўным сябры БХД, пакуль усё вельмі спакойна.

Падыходзіў супрацоўнік міліцыі, цікавіўся маршрутам калоны. Заявілі, што будуць ісці вуліцай Кірава, скверыкам і каля паштамта выйдуць на праспект Незалежнасці.

Тым часам на Кастрычніцкай тым часам грае з дынамікаў гучная музыка, людзі працягваюць коўзацца на каньках. Катаецца прыкладна каля 100 чалавек,

19:04 На Прывакзальнай ужо 200 чалавек, перадае з-пад вакзала карэспандэнт НН. Народ прыбывае. Віталь Рымашэўскі ў інтэрв’ю расійскаму 1-му каналу заявіў, што нічога не баіцца.

«Хай Лукашэнка баіцца», сказаў ён

Калона павінна рушыць, а 19:30, ісці на Кастрычніцкую будуць праз Кірава і праспект Незалежнасці.

А 20-й — агульны збор на Кастрычніцкай, таксама ад офіса Някляева на Нямізе павінна ісці асобная калона.

*** 18:50

На Прывакзальнай плошчы беларускай сталіцы зараз сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек —

менавіта тут абвясцілі збор кандыдаты ў прэзідэнты Віталь Рымашэўскі і Мікалай Статкевіч, каб потым, а 19-й рушыць у бок Кастрычніцкай плошчы.

***

Ёсць Рымашэўскі і Севярынец, Статкевіча пакуль няма. Прыйшлі сябры БХД і МФ, узнялі некалькі сцягоў. Рымашэўскі пайшоў у будынак вакзала клікаць людзей на шэсце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?