На закрытых участках за Аляксандра Лукашэнку прагаласавалі 89,1% выбарцаў. Пра гэта заявіла сёння ў інфацэнтры ЦВК старшыня Цэнтравыбаркама Лідзія Ярмошына, перадае БелТА.

Закрытыя ўчасткі размяшчаліся ў бальніцах, санаторыях і вайсковых частках. Там у галасованні ўзялі ўдзел аж 99,91% выбарцаў.

На другое месца звесткі Ярмошынай ставяць Андрэя Саннікава — 1,61%, на трэцяе — Уладзіміра Някляева — 1,18%, Ярослава Романчука — 1,04%, пасля — Рыгор Кастусёў 0,97%, Аляксей Міхалевіч — 0,68%, Віталь Рымашэўскі — 0,65%, Мікалай Статкевіч — 0,62%, Віктар Цярэшчанка — 0,54%, Дзмітрый Ус — 0,29% і супраць усіх — 2,23%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?