22:12

Саннікаў зазначае, што зараз прадстаўнікі дэманстрантаў (новаабраная рада з кандыдатаў у прэзідэнты) збіраюцца ісці на перамовы ў Дом урада.

22:08

На Плошчы Незалежнасці вялікія праблемы з сотавай сувяззю, злучэнне перыядычна знікае.

Кандыдаты раяцца, што робіць.

Сяргей Калякін заявіў, што паводле звестак незалежных экзіт-полаў, за Лукашэнку ў сталіцы прагаласавалі 28%, у рэгіёнах — 35%.

22:03

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч заклікаў тэлефанаваць сваім знаёмым і прасіць далучацца да акцыі.

21:59

Невядомыя правакатары разбілі шкло на ўваходных дзвярах Дома урада. Неўзабаве глядзіце відэа на сайце.

Большасць заклікае не паддавацца на правакацыі, людзі размяркоўваюцца ля помніка Леніну.

Андрэй Дзмітрыеў заклікае дабівацца новых выбараў.

21:50

Столькі дэманстрантаў яна не бачыла ад 1991 г.

Людзі з розных канцоў збіраюцца да Дома ўрада, шмат моладзі.

Станцыя метро «Кастрычніцкая» не працуе на ўваход і на выхад, станцыя метро «Плошча Леніна» пакуль працуе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?