23:15

АМАП рассякае натоўп, выцясняючы яго на праспект. Людзі збіраюцца каля галоўнага корпуса БДУ.

23:11

Людзі пачынаюць адступаць з плошчы Незалежнасці пад націскам спецназа. Праспект ачэплены вайскоўцамі з в/ч 3213, каб людзі не мелі магчымасці на яго выйсці. Віталь Рымашэўскі заклікаў сабрацца заўтра а 18-й на плошчы Незалежнасці.

23:08

Як паведамляе карэспандэнт «Нашай Нівы», групу дэманстрантаў у колькасці каля 500 чалавек, што стаяла каля трыбуны з выступоўцамі (помнік Леніну), узялі ў ачапленне спецназаўцы. Натоўп ад іх адцяснілі. Пад’ехалі аўтазакі. ВітальРымашэўскі паведаміў, што з кіраўніцтвам сілавікоў дасягнутая дамоўленасць – арыштоўваць нібыта не будуць. Тым часам ачапленне ўмацавалі яшчэ каля соткі спецназаўцаў у поўнай экіпіроўцы.

23:03

Грамадскі актывіст Артур Фінькевіч паведаміў, што паводле афіцыйных звестак на адным з участкаў у Партызанскім раёне Мінска за Лукашэнку прагаласавалі 42%, за Саннікава – 17%.

22:59

Спецназ адцясняе людзей ад Дома ўрада.

22:48

Частка людзей спрабуе трапіць у сярэдзіну ўрадавага будынка. На іх шляху выстаўленыя драўляныя барыкады, перадае карэспандэнт "НН". Частка людзй пакідае Плошчу.

22:44

Спецназ сышоў з Плошчы Незалежнасці, пакінуўшы людзей у спакоі. Віталь Рымашэўскі заклікаў людзей узяць Дом Урада ў аблогу і заставацца на Плошчы. З кандыдатаў прысутнічае Саннікаў.

На Плошчы халодна, людзі каб сагрэцца, скачуць на месцы.

22:22

Як паведаміў карэспандэнт «Нашай Нівы», у Доме ўрада невядомыя выбілі шкло ў вокнах і дзвярах. Зусім блізка знаходзяцца кандыдаты ў прэзідэнты Андрэй Саннікаў, Мікола Статкевіч. Па словах журналіста, яны аніяк не перашкаджаюць гэтаму. Людзі спрабавалі ўвайсці ў сярэдзіну. Спецназ пачаў адцясняць дэманстрантаў ад Дома ўрада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?