12 лістапада ў менскай спэцыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзэрву прайшоў шашачны турнір, прымеркаваны да стагодзьдзя «Нашай Нівы». Хоць была нядзеля, і надвор’е ня радавала, пазмагацца за прызы «НН» сабралася 48 чалавек. Былі ня толькі менчукі, але й жодзінцы, маладачанцы, барысаўцы, мар’інагорцы... Сабраліся гульцы самых розных узроставых і «вагавых» катэгорыяў. Наймаладзейшаму ўдзельніку турніру Валер’ю Разаеву (на другім фота справа) толькі споўнілася сем гадоў, найстарэйшаму – майстру спорту Юр’ю Файнбергу – хутка будзе семдзесят.

Перамог у турніры Кірыл Хайнюк зь Менску – майстар спорту, віцэ-чэмпіён Беларусі. Віншуем!

* * *

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0