Першы раз а 3-й ночы, другі – а 7-й.

Каля 7 раніцы пяцёра невядомых у цывільным спрабавалі ў другі раз за ноч патрапіць у кватэру, дзе знаходзіцца Праваабарончы цэнтр «Вясна». Калі ім не адчынілі, яны спрабавалі ламаць дзверы. Прыехаў Алесь Бяляцкі, сустрэў іх у пад’ездзе. Міліцыянты патрабавалі адчыніць дзверы і тлумачылі, што шукаюць Уладзіміра Лабковіча. Старшыня ПЦ запатрабаваў санкцыю, але яе не было. Бяляцкі адказаў, што Лабковіча дакладна няма ў памяшканні офісу. Праз нейкі час невядомыя ў цывільным з’ехалі на мікрааўтобусе.

Першы раз офіс захапілі ў 3-15. 10 чалавека былі дастаўленыя ў Першамайскі РУУС, дзе ў іх узялі тлумачэнні наконт таго, дзе яны былі другую палову дня 19 снежня. Потым усіх адпусцілі. У гэты ж час на офісе адбыўся так званы дагляд, падчас якога была забраная на экспертызу ўся кампутарная тэхніка і электронныя носьбіты інфармацыі, відэакасэты.

У 12 гадзінаў у офісе «Вясны» была запланавана выніковая прэс-канферэнцыя кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». Адзін з яе кіраўнікоў Алег Гулак, старшыня БХК быў затрыманы на плошчы Незалежнасці падчас брутальнага разгону мірнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

***

Удзельнікі прэс-канферэнцыі:

Алесь Бяляцкі, старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна»

Валянцін Стэфановіч, юрыст Праваабарончага цэнтра «Вясна»

Прэс-канферэнцыя адбудуцца па адрасе: Мінск, пр-т Незалежнасці, 78А — 48 (офіс Праваабарончага цэнтра «Вясна»).

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся па тэлефоне: +375 29 682 14 81

ці на e-mail: [email protected]

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?