Кандыдат у прэзідэнты Віктар Цярэшчанка асудзіў учорашнюю акцыю пратэсту апазіцыі. Пра гэта Цярэшчанка заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу АНТ.

«Калі дзевяць дзён таму мы сустракаліся з кандыдатамі ў прэзідэнты, то я тады сказаў вядомым людзям, у тым ліку Уладзіміру Някляеву, чаму мы рыхтуем людзей да фізічнага штурму? І рэзідэнцыі, і дому ўраду, радыё, тэлебачання. Дарослыя людзі не могуць так жартаваць. Гэта была сур’ёзная размова. Я звярнуў увагу, што 19‑га чысла няма вынікаў, я адчуваў, што будзе нешта нядобрае. Гэта праблема не толькі палітычная, але і эканамічная.

З боку міліцыі не было ніякіх правакацый, але калі пачалі біць шкло і ўваходзіць у дом ураду, то ўмяшальніцтвы былі. І я лічу, што яны былі законнымі. Гэта нармальна. Бо тая маёмасць, што разбітая, будзе аднаўляцца з бюджэтных грошай. Нельга загадзя рыхтаваць людзей да біцця шкла. гэта зроблена спецыяльна, каб разгайдаць, прынізіць і дыскрэдытаваць Беларусь на міжнародным узроўні», — заявіў В.Цярэшчанка.

З заявай выступіў таксама Дзмітры Ус, які асудзіў «беспарадкі і спробу захопу дому ўраду».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?