Тацяна Процька і Генадзь Бураўкін выступілі з заявай, у якой заклікаюць усіх неабыякавых людзе дапамагчы высветліць лёс Уладзіміра Някляева:

“У Беларусі прайшлі самыя страшныя выбары за яе гісторыю. Правакацыі былі зладжаныя яшчэ да пачатку мірнай акцыі на Кастрычніцкай плошчы. За гадзіну да яе былі жорстка збітыя актывісты штабу і сам Уладзімір Някляеў. Глыбокай ноччу у шпіталь уварваліся невядомыя і выкралі кандыдата ў прэзідэнты. Некалі такім жа чынам улада звезла ў невядомым накірунку Ганчара, Красоўскага, Захаранку…

Мы просім усіх неабыякавых людзей дапамагчы знайсці Уладзіміра Някляева. Таксама звяртаемся да іерархаў усіх канфесій з просьбай заклікаць вернікаў маліцца за ўсіх пацярпелых і затрыманых”.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?