Выбары ў Беларусі - унутраная справа самой Беларусі, але «для Расіі важна, каб яны адлюстроўвалі суверэнную волю народа», заявіў прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў.

Падзеі на выбарах прэзідэнта Беларусі - гэта ўнутраная справа Беларусі, перадае словы Мядзведзева агенцтва Reuters.

«Я спадзяюся, што ў выніку гэтых выбараў Беларусь працягне развіццё па шляху стварэння сучаснай дзяржавы, заснаванай на дэмакратыі і сяброўстве са сваімі суседзямі», - цытуе Мядзведзева ІТАР-ТАСС.

Гэта заява прагучала ў Крамлі на сумеснай прэс-канферэнцыі ў Крамлі са латвійскім прэзідэнтам Валдзісам Затлерсам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?