Паведамленне прэс-службы Высокага прадстаўніка Еўрапейскага Саюза Кэтрын Эштан аб сітуацыі ў Беларусі пасля выбараў

Высокі прадстаўнік ЕС Кэтрын Эштан асуджае прымяненне сілы, якое мела месца ў Беларусі ўчора пасля правядзення прэзідэнцкіх выбараў. У прыватнасці: збіццё і затрыманне некалькіх апазіцыйных лідэраў, уключаючы і шэраг кандыдатаў на пасаду прэзідэнта.

Яна заклікае ўлады краіны да неадкладнага вызвалення ўсіх затрыманых.

Кэтрын Эштан з шкадаваннем адзначыла, што падзеі ўчорашняй ночы не адлюстроўваюць таго адноснага прагрэсу, які назіраўся ў перадвыбарчы перыяд.

Яна прыняла да ведама абвешчаныя ўладамі папярэднія вынікі выбараў.

«Мы чакаем папярэдняй справаздачы БДІПЧ АБСЕ, каб даць ацэнку правядзенню выбараў».
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?