Сёньня зранку ля турмы на вуліцы Акрэсьціна дзяжурылі каля 30 чалавек. Сьпісаў затрыманых няма. Людзі патрабавалі сьпісы, але міліцыянты адмаўляліся даваць інфармацыю.

Вісіць паведамленьне, што з тэхнічных прычын перадачы 20 сьнежня не прымаюцца. Бацькі затрыманых пагражаюць міліцыянтам, што лягуць на асфальт і перакрыюць рух ля брамы турмы. Праз браму турмы ўвесь час выяжджаюць і ўяжджаюць аўтазакі.

Прысутныя кажуць, што ў гэтай турме знаходзіцца прыкладна 200 чалавек. Кажуць, што шмат затрыманых адвезьлі ў жодзінскую турму, некалькі дзесяткаў дагэтуль знаходзяцца ў райаддзелах міліцыі Менску.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?