Супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Грузіяй не варта разумець, як супрацоўніцтва не на карысць Расіі.

Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 20 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску, адказваючы на пытанне грузінскага журналіста.

«Мы вельмі паважаем вас, вельмі шануем. Грузіны прыстойныя людзі, працавітыя, вельмі прадпрымальныя. Вы былі ў Савецкім Саюзе самымі багатымі, а гэта няпроста даецца, значыць ёсць у вас гэтая жылка. Таму вы многаму можаце нас у гэтым плане навучыць. Але давайце разам з вамі і з Расіяй будзем будаваць нашы адносіны. Ад гэтага выйграе і рускі чалавек, і грузін, і беларус», — сказаў Лукашэнка.

Ён лічыць магчымым свой афіцыйны візіт у Грузію.

«Няма нічога немагчымага ў нашым свеце. Таму гэта абсалютна рэальна, гэта абсалютна магчыма», — адказаў ён на пытанне пра магчымасць такога візіту.

«Нашы палітыкі, нашы спецыялісты ўжо не аднойчы сустракаліся, і ўжо некаторыя праекты мы распрацавалі, мы іх ажыццяўляем. Грузія для нас — цікавая краіна, у тым ліку і па транзіце энергарэсурсаў. Мы ў вас куплялі некалькі танкераў азербайджанскай нафты і па своп-схеме пастаўляем у Беларусь. І будзем такім чынам дзейнічаць. Словам, у нас нядрэнныя перспектывы для супрацоўніцтва», — сказаў Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?