На Плошчы Незалежнасці ў Мінску, пасля18-й сабралася каля 40 чалавек, пераважна ацалелыя моладзевыя актывісты (Мікола Дземідзенка, Алесь Каліта) і пенсіянеры.
Прыкладна, а 18:15 яны разгарнулі расцяжку «Сыходзь».
Праз некалькі хвілін пасля пачатку акцыі пад’ехалі два аўтобусы са спецназам, адтуль выскачылі байцы і хутка зачысцілі плошчу, пахапаўшы ўсіх прысутных.
Сярод затрыманых — сын былога кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва — Андрусь, які навучаецца па праграме Каліноўскага ў Гданьску.
Дасталася таксама і журналістам, што прысутнічалі на акцыі.
Інфармацыю пра затрыманых шукайце ў адпаведным артыкуле неўзабаве.
* * *
Нагадаем, што напярэдадні, 19 снежня, незадоўга да сваіх затрыманняў дэмакратычныя кандыдаты ў прэзідэнты заклікалі людзей выйсці на Плошчу Незалежнасці вечарам панядзелка.





