«Заключэнне АБСЕ (аб прэзідэнцкіх выбарах) зусім не адпавядае таму, што было на гэтых выбарах», — заявіў Лукашэнка.
«Але яно вельмі прагрэсіўнае ў параўнанні з тым, што было. Гэта крок наперад, чаго было цяжка чакаць напярэдадні выбараў», — падкрэсліў ён.
Паводле слоў Лукашэнкі, Беларусь гатовая быць партнёрам з ЕС на раўнапраўнай аснове.
«Але мы не будзем гарбаціцца, паўзці, нікога ўгаворваць і ўпрошваць. Я ўсім еўрачыноўнікам і шматлікім кіраўнікам ЕС гэта сказаў. І калі еўрапейцы да гэтага гатовыя, калі ласка», — канстатаваў ён.
Лукашэнка падкрэсліў важнасць правядзення канструктыўнага дыялогу. «Але ўсё залежыць не ад нас. Калі да нас будзе адпаведнае стаўленне, павага, мы гатовыя выбудоўваць з еўрапейцамі самыя цёплыя і добрыя адносіны», — заявіў ён.





