«Не валодаю ніякай інфармацыяй», кажа ён.
Сяргей Дарафееў
Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», у хісткім становішчы аказаўся папулярны вядоўца АНТ Сяргей Дарафееў. Яму не даруюць шэрагу пытанняў да Лідзіі Ярмошынай у часе
Дарафееў паводзіў сябе смела і задаваў Ярмошынай непрыемныя пытанні. Падчас перадачы ён атрымаў нейкую каманду ад рэжысёра ў навушнік, пачырванеў, але не спыніўся і працягнуў свае пытанні.
Ён спытаў у Ярмошынай, ці бачыла яна ролік, у якім у тэхнікуме куратарка адной з груп патрабуе ад вучняў з’явіцца на датэрміновае галасаванне і ці з’яўляецца такая сітуацыя парушэннем заканадаўства. «Так, гэта парушэнне», — адказала Ярмошына. «Дык значыцца, выбары прайшлі з парушэннямі?» — падлавіў яе Дарафееў. У выніку Лідзія Ярмошына пакінула студыю, заявіўшы, што ёй няма часу з ім ліберальнічаць, пакуль у ЦВК заблакаваныя жанчыны.
Апроч таго, вядучы абараняў журналістку Святлану Калінкіну ад нападак з боку палітыка Сяргея Гайдукевіча.
Перадача выклікала асабістае незадавальненне Аляксандра Лукашэнкі, які падчас
Мы звярнуліся па каментар да самога Сяргея, але ён растлумачыў, што ён пакуль што не валодае ніякай інфармацыяй і не гатовы каментаваць сітуацыю.
Сяргей Дарафееў — адзін з самых яркіх прадстаўнікоў новага пакалення беларускай тэлевядучых. Ён нарадзіўся ў 1980 годзе ў Мінску, закончыў БНТУ, а журналісцкую адукацыю атрымліваў за мяжой, выйграўшы грант Дзярждэпартамента ЗША. Стаў вядучым
Дарафеева адрознівае востры, але паважлівы стыль размовы з гасцямі.





