Сёння зранку актывіст Міхась Пашкевіч перастаў адказваць на тэлефонныя званкі.
Сябры затурбаваліся, калі ён не з’явіўся на акцыю салідарнасці ля КДБ, якая распачалася, а 9.15 раніцай у панядзелак.

Нагадаем, што гэта ўжо чацвёртае затрыманне Міхася ад 19 снежня. У папярэдніх выпадках актывіста адпаускалі пасля непрацяглых гутарак. Ёе сам лічыць, што спецслужбы такім чынам хочуць дыскрэдытаваць яго ў вачах паплечнікаў.

Прыкладна ў 12.40 Міхась Пашкевіч даслаў у Рэдакцыю «Нашай Нівы» смс з інфармацыяй, што яго судзяць у судзе Маскоўскага раёну сталіцы за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце ля сценаў Акрэсціна 21 снежня.

Цікава, што пасля таго пікету Пашкевіча затрымлівалі міліцыянты. Аднак пасля паўгадзіннай гутаркі адпусцілі.

Пашкевіч таксама паведаміў, што разам з ім сёння будуць асуджаныя моладзевыя актывіста А.Жыгалка, А.Кіркевіч, В.Дамарад, М.Мацкевіч і З.Шурхай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?