У адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 106 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Савет міністраў Рэспублікі Беларусь 27 снежня 2010 г. прыняў пастанову аб складанні паўнамоцтваў перад «ізноў абраным прэзідэнтам Беларусі».

 daylife.com

daylife.com

Як паведаміла прэс-служба прэзідэнта, кіраўнік дзяржавы прыняў адстаўку ўрада. Новы склад Савета міністраў будзе сфармаваны ў бліжэйшы час.

Нагадаем, на мінулых прэзідэнцкіх выбарах спецыяльнае пасяджэнне Савета міністраў, на якім было прынята рашэнне аб адстаўцы, адбылося 8 красавіка 2006 года, пасля цырымоніі афіцыйнага ўступлення на пасаду прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.

Кандыдатура прэм’ер-міністра ўносіцца прэзідэнтам на зацвярджэнне парламента. Да фармавання новага ўрада прэм’ер і іншыя члены ўрада працягваюць выконваць свае абавязкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?