Супрацоўнікі КДБ правялі ператрус у журналіста «Белсата» Алеся Баразенкі. Іх раз'юшыла жартаўлівая расцяжка.

У кватэры журналіста незалежнага тэлеканала «Белсат» прайшоў ператрус. Як паведаміў «Нашай Ніве» прадстаўнік тэлеканала Міхась Янчук, супрацоўнікі КДБ з’явіліся да Алеся Баразенкі, а 6-й раніцы. Вобшук ішоў да 7.30. Быў канфіскаваны асабісты ноўтбук журналіста, а таксама транспарант «Дзе мама Колі?»

Момант вымання транспаранта кадэбісты знялі на відэа.
Баразенку забралі на допыт у следчы камітэт МУС (вул. Сапёраў, 7). Дамоў ён з яго не прыехаў. Даслаў смс-паведамленне: «Мяне бяруць, патрэбны адвакат».

Пасля допыту Алеся Баразенку адпусцілі. З яго ўзялі падпіску аб неразгалошванні. Адваката на допыт так і не дапусцілі. Аргументавалі гэта тым, што Баразенка праходзіць як сведка, таму адвакат нібыта не патрэбны.

У журналіста канфіскаваныя ўсе носьбіты інфармацыі, у тым ліку ноўтбук. У хаце застаўся гармідар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?