Канцэрт басаногай бабулькі пройдзе 10 сакавіка ў Палацы Рэспублікі.

У Мінску Цэзарыя Эвара (Cesaria Evora) прэзентуе свой апошні, 18-ты па ліку студыйны альбом «Nha Sentimento».

Кампазіцыі менавіта з гэтага альбома і прагучаць 10 сакавіка на сцэне Вялікай залы Палаца Рэспублікі.

Цэзарыя Эвара вось ужо больш чым дваццаць гадоў актыўна гастралюе і запісвае альбомы, нягледзячы на вельмі паважаны ўзрост. Прызнанне і сусветная слава да яе прыйшлі ўжо ў сталасці і яна як быццам хоча нагнаць старчаны час.

Стыль выканання Эвары -- унікальны і аўтэнтычны.

Сусветную вядомасць ёй прынесла выкананне традыцыйных для Каба-Вэрдэ песень – морнаў, працяжных лірычных баладаў, і каладэйраў – вясёлых і рытмічных песень, у стылі фаду.

Кошт білетаў ад 70 тыс. да 300 тыс. рублёў.

Нагадаем, што Ц.Эвара была ў Мінску ў сакавіку 2009 года.

Знакамітая Besame mucho у выкананні Цэзарыі Эвары

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?