паведаміў на прэс-канферэнцыі 4 студзеня першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Васільеў.

«Сёння мы працуем над праграмай „400“ для стварэння 400 тыс. парковачных месцаў да 2020 года, у тым ліку 200 тыс. месцаў — да 2015 года», — зазначыў Васільеў. Паводле яго слоў, кожны раён ужо на гэты год атрымаў пэўнае заданне па стварэнні плоскасных стаянак і шматузроўневых паркінгаў. На першых паверхах паркінгаў будуць адкрывацца міні-магазіны, пункты бытавых паслуг, аўтамыйкі, будзе арганізаваны продаж запчастак і аўтакасметыкі.

Паводле інфармацыі Васільева, у 2010 годзе ў Мінску былі абсталяваны 20 плоскасных аўтастаянак. Пры добраўпарадкаванні гарадскіх тэрыторый было створана 169 парковак на 3.391 аўтамабіль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?