Відэааператара «НН» Таццяну Гаўрыльчык выклікаюць на допыт у КДБ у якасці сведкі ў прысутнасці адваката.

Допыт мае прайсці ў сераду ў 9:30.

Нагадаем, што 31 снежня — у дзень перад Новым годам — чатыры супрацоўнікі КДБ правялі ператрус на кватэры ў Таццяны Гаўрыльчык, сканфіскавалі камп’ютар і відэакамеру. Падчас ператрусу кадэбісты вусна прапанавалі Таццяне прыехаць да іх на гутарку 3 студзеня.

3 студзеня Таццяне патэлефанавалі, яшчэ раз прапанаваўшы з’явіцца на гутарку ў КДБ, а 15-й гадзіне. На гутарку Таццяна прыйшла — але не адна, а з адвакатам. У КДБ пачалі настойваць на тым, каб гутарка праводзілася без прысутнасці адваката. Акрамя гэтага Таццяне паведамілі, што яна не з’яўляецца ні сведкай ні падазраванай, а гутарка — цалкам нефармальная, з мэтай дапамагчы следству.

Супрацоўнік КДБ намякнуў на тое, што ў тым выпадку, калі Таццяна пагодзіцца на размову без адваката, яна — і ўся Рэдакцыя «Нашай Нівы» — у больш хуткі тэрмін атрымае назад сваё абсталяванне (мяркуючы па ўсім, мелася на ўвазе відэакамера і камп’ютары). Тым не менш, Таццяна размаўляць без адваката адмовілася.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?