Машына, у якой знаходзіліся Мілана Міхалевіч, сястра палітыка Вольга і яе грамадзянскі муж Ігар Зенчык патрапіла каля 19 гадзіны ў ДТЗ на вуліцы Варанянскага ў Мінску.
Як сведчаць відавочцы здарэння, іх машына была прыпаркаваная ля ўзбочыны.
Але, калі пасажыры выходзілі, ў адчыненыя дзверы ўехала іншае аўто.

На месца здарэння выклікалі ДАІ. Але ў выніку міліцыянеры затрымалі і даставілі ў Кастрычнікі РУЎС грамадзянскага мужа сястры кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча Ігара Зенчыка. Затрымалі хлопца пасля таго, як міліцыянеры праверылі дакументы ўсіх пасажыраў. Прычым, Ігар не толькі не быў за рулём аўто, але і не з’яўляецца яго ўладальнікам. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч.

«Само ДТЗ выглядала наступным чынам: іх машына стаяла калі ўзбочыны і ў той час, калі яны выходзілі з машыны, адчынілі дзверы, іншая машына, якая праязжала побач, у

рэзалася ў адчыненую дзверку аўто, дзе была сям’я Міхалевіча. Былі правераныя ва ўсіх дакументы і быў затрыманы менавіта Ігар і адвезены ў РУУС.

Хоць ён і не быў за рулём — за рулём была сястра Алеся Міхалевіча. Але ізноў: тут цяжка казаць пра знаходжанне за рулём, бо машына была прыпаркаваная, яна стаяла».

Па словах Губарэвіча, зараз супрацоўнікі ДАІ схіляюцца да таго, каб прызнаць вінаватым у ДТЗ машыну, дзе знаходзілася сям’я Міхалевіча. Адно выклікае здзіўленне той факт, што міліцыянеры без тлумачэння прычын не даюць нікому азнаёміцца са складзеным на месцы здарэння пратаколам. Да таго ж, Губарэвіч звярнуў увагу на паводзіны ДАІшнікаў падчас затрымання Ігара Зенчыка ў адносінах да Міланы Міхалевіч.

«Мілане Міхалевіч, якая хацела патлумачыць сітуацыю і выступіць у якасці сведкі, ледзь не пагрозамі забаранілі набліжацца да супрацоўнікаў дарожна-паставой службы,
якія праводзілі гэта разбіральніцтва».

Напачатку, кажа Губарэвіч, Зенчыка міліцыянеры абяцалі пакінуць у пастарунку да раніцы. Але пасля таго, як у РУУс прыехалі сваякі Ігара і напісалі заяву на імя начальніка, пачалося разбіральніцтва. Магчыма, хлопец выйдзе з пастарунку яшчэ ноччу. Але ў любым выпадку яго пратрымалі там больш як 3 гадзіны.

Уначы Ігара Зенчака адпусцілі. Як распавяла «НН» Мілана Міхалевіч, гэта стала магчымым толькі пасля таго, як у РУУС паспрабавалі перадаць заяву аб незаконным затрыманні. Напачатку міліцыянты заяўлялі, што маюць падставу аб затрыманні Ігара, падпісаную пракурорам, аднак пазней выявілася, што такога дакумента не існавала. Міліцыянты доўга вырашалі, што рабіць з заявай аб незаконным затрыманні і самім затрыманым, аднак урэшце адпусцілі І.Зенчыка.

«Мы былі перакананыя, што гэта звычайнае здарэнне, аднак пасля яго акалічнасці прымусілі нас задумацца аб адваротным.
Пашкоджанні ў абодвух аўтамабіляў вельмі нязначныя, а ДАІ выклікаў менавіта той хлопец, які заехаў у дзверы нашай машыны», — расказала Мілана Міхалевіч.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?