Зараз Беларусь сустракае тых, каго затрымалі 19 снежня. Канечне, хочацца сустрэць гэтых мужных людзей як найлепш, пачаставаць як найлепш.

Прапаную дзеля гэтай мэты салату «Гармідар» — рэцэпт гэтай эфектнай і вельмі смачнай салаты атрымала ад свякроўкі Тамары Бабінай, карэннай мінчанкі. Эфектны, спажыўны, традыцыйна мінскі і — што важна — можна прыгатаваць досыць хутка, як толькі стане вядома аб вызваленні.

2–3 буракі, 2–3 морквіны, 2–3 бульбіны, 2–3 марынаваных або салёных гуркі, 1 слоік зялёнага гарошку, 1 кансерва гарбушы, маянэз па смаку, соль.

Гародніну адварыць, пачысціць, нарэзаць кубікамі. На вялікай талерцы раскласці купкамі нарэзаную гародніну і гарошак, у сярэдзіну выкласці гарбушу (вадкасць з кансервавай бляшанкі папярэдне зліць, іначай гармідар выйдзе мокры).

Ужо на стале, непасрэдна перад спажываннем, трохі прысаліць, дадаць маянэз і перамяшаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?