Пасольства Венгрыі ў Беларусі рыхтуе заяву ад імя паслоў краін Еўрасаюза, акрэдытаваных у Беларусі, з патрабаваннем неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных.

Пра тое, што такая заява можа быць распаўсюджаная ўжо 5 студзеня, паведаміў пасол Венгрыі ў Беларусі Ферэнц Контра 4 студзеня на сустрэчы паслоў краін ЕС з жонкамі вязняў КДБ і прадстаўнікамі грамадскасці. Пра гэта паведаміў БелаПАН адзін з удзельнікаў сустрэчы Уладзімір Колас, старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі.

Нагадаем, з 1 студзеня 2011 года Венгрыя старшынствуе ў Еўрасаюзе.

У сустрэчы бралі ўдзел Вольга Някляева, жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, і Вольга Бандарэнка, жонка даверанай асобы Андрэя Саннікава Дзмітрыя Бандарэнкі. Яны прадстаўлялі камітэт сваякоў палітзняволеных «Вызваленне». Таксама ў сустрэчылі ўдзельнічалі кіраўнік Мінскай арганізацыі Партыі БНФ Віктар Івашкевіч і старшыня юрыдычнай камісіі Беларускага Хельсінкскага камітэта Гары Паганяйла, якія прадстаўлялі каардынацыйны камітэт салідарнасці з палітзняволенымі і пацярпелымі пасля падзей 19 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?