У Беларускім Хэльсінскім камітэце каля 11-й раніцы пачаўся ператрус, звязаны з крымінальнай справай аб масавых беспарадках у Мінску.

Як паведаміў старшыня БХК Алег Гулак, у офіс арганізацыі прыйшлі 4 супрацоўнікі КДБ і прад’явілі пастанову на ператрус, падпісаную пракурорам Мінска Мікалаем Куліком.

«У пастанове зазначаецца, што следства мае звесткі, што ў нас могуць быць матэрыялы, звязаныя з масавымі беспарадкамі ў Мінску 19 снежня… Мы іх упусцілі», – перадае словы Гулака «Радыё Свабода».

Ператрус на афісе БХК скончыўся ў 12.20. Супрацоўнікі КДБ апісалі камп’ютары і звезлі іх з сабой. Пасля сканчэння ператрусу на офісе арганізацыі кадэбэшнікі паехалі на кватэру Алега Гулака, паведаміў «Нашай Ніве» праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?