Кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі абвяргае, што ён намераны прасіць аб сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
Аб гэтым ён заявіў пасля двухгадзіннага допыту ў КДБ.

— Ні пра якую сустрэчу з Лукашэнкам я не прасіў. Тое, што было мною сказана, я магу пацвердзіць. Я прасіў, каб далі ўсе мае словы «без купюр», а выдзелілі толькі тое, што скажае маю пазіцыю.

Па словах Віталя Рымашэўскага, яго турбуе лёс людзей, якія знаходзяцца ў следчым ізалятары. «Але нават, калі я прашу і запытваю, такой інфармацыі мне не даюць», — сказаў палітык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?