Падставай для канфлікту ў адной з лазняў Партызанскага раёна Мінска стаў той факт, што 33-гадовы былы кіроўца аднаго са сталічных аўтапаркаў раскрытыкаваў парадкі, якія ўсталяваліся ў арганізацыі пасля яго сыходу.
Вынікам была пабітая губа і пераноссе. Але пацярпелы паспеў схапіць са стала нож і ўдарыў ім крыўдзіцеля ў шыю, а потым — у жывот. Прычым удар аказаўся такой сілы, што калі злачынец даставаў нож, лязо зламалася і ўпала на падлогу.

Пасля гэтых крывавых падзей «герой» пакінуў месца здарэння. Праўда, спачатку схаваўшыся за лазняй, ён пасля вырашыў сумленна здацца супрацоўнікам міліцыі.

За нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў чалавеку пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?