Бацькі дырэктара тэатра Наталлі Каляды паведамілі пра тое, што ўчора, 4 студзеня, у кватэру, дзе пражываюць Наталля і яе муж, арт-дырэктар тэатра, Мікалай Халезін, прыйшлі супрацоўнікі КДБ.

Яны правялі агляд кватэры і задалі шэраг пытанняў. У прыватнасці, іх цікавіла, якім чынам Каляда і Халезін змаглі пакінуць краіну; дзе цяпер яны знаходзяцца і дзе знаходзіцца іх дачка.

Нагадаем, акторы мінскага «Свабоднага тэатра» знаходзяцца на гастролях у Злучаных Штатах Амерыкі. Паездку артысты выкарыстоўваюць для таго, каб распавесці амерыканцам пра беларускую палітычную сітуацыю.

Наталля Каляда была затрымана і аштрафавана за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту на 30 базавых велічынь. 20 снежня супрацоўнікі спецслужбаў шукалі Мікалая Халезіна. Міжнародны каардынатар Свабоднага тэатра Арцём Жалязняк быў прысуджаны да 11 сутак арышту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?