Рэалізоўвалі 24 грамы параметылэктатынона («Крысталіус») двое беспрацоўных мінчукоў, аднаму з якіх ледзь споўнілася 20 гадоў, другому — 21.
У інтэрнэце маладыя людзі знайшлі сайт па продажы дадзенага рэчыва і разам купілі 30 грам, выклаўшы за іх 1400 даляраў ЗША. Затым маладыя дылеры ў адной з сацыяльных сетак стварылі групу з мэтай пошуку рознічных кліентаў. Але да канца наладзіць злачынны бізнэс хлапцам перашкодзілі аператыўнікі Фрунзенскага РУУС сталіцы, якія затрымалі іх у момант заключэння першай угоды.

У дачыненні да маладых людзей распачатая крымінальная справа, якая пагражае выліцца ў пазбаўленне волі на тэрмін да 12 гадоў кожнаму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?