Каб самому не парушыць закон і перадухіліць незаконныя дзеянні ў дачыненні да вас.
Тэлефонныя запрашэнні

Пачаліся тэлефанаванні з выклікамі на размовы ў праваахоўныя органы. Адразу запытайце імя, прозвішча, пасаду чалавека, які тэлефануе. Выклік па тэлефоне не прадугледжаны заканадаўствам. (Можа быць выклік тэлефанаграмай, якая павінна фіксавацца ў журнале адпраўніка і таго, каму яе адпраўляюць. Калі такіх журналаў няма, то тэлефанаграму не прымеце.) Таму прапануйце суразмоўцу аформіць выклік афіцыйна. Калі пачынаюць пагражаць па тэлефоне, скажыце, што напішаце скаргу ў пракуратуру.

Нават калі да вас прыйшлі на працу ці вучобу, патрабуйце афіцыйны пазоў.

Прыслалі пазоў

Калі вы разумееце, што не можаце па сур’ёзных прычынах у патрэбны час быць ва ўстанове, у якую выклікаюць, за суткі да прызначанага часу можаце патэлефанаваць туды і паведаміць аб гэтым. Але па тэлефоне вы не абавязаныя тлумачыць саму прычыну. Прасіце прыслаць пазоў на іншы дзень.

Нефармальная размова

Лепш для паходу на допыт узяць з сабой адваката. Калі яго не пускаюць з вамі, то аднаму няма чаго туды хадзіць. Вы маеце права на юрыдычную дапамогу ў любым выпадку.

Падчас нефармальнай размовы вашы словы могуць аформіць у выглядзе тлумачэнняў. Згодна з Крымінальна-працэсуальным кодэксам, тлумачэнне дае эксперт, а не сведка. Калі вас выклікалі як сведку, то абавязаныя праводзіць допыт, але ні ў якім разе не патрабаваць тлумачэнняў. Нават калі ў пазове напісана менавіта такая фармулёўка. Трэба патрабаваць, каб размова ішла пад пратакол. Сачыце, каб следчы запісваў свае пытанні да таго, як вы пачалі адказваць. Патрабуйце даслоўнага запісу вашых адказаў. Вы можаце нават самі запісваць адказы.

На допыце

Вы не абавязаныя даваць распіску аб неразгалошванні «таямніцы следства». Бо ўсё, што вы гаворыце на допыце, не з’яўляецца таямніцай. Ваша адмову падпісаць такую распіску можа прывесці да таго, што праводзіць допыт увогуле адмовяцца. Але калі вы падпісалі такі дакумент, то расказваць аб акалічнасцях не можаце.

Пратакол

У «шапцы» пратакола допыта павінна быць пазначана, па якой крымінальнай справе вас дапытваюць. Усе, хто знаходзіцца ў кабінеце следчага, павінны быць упісаныя ў пратакол. Вам прапануюць падпісацца аб адказнасці за адмову ад дачы сведчанняў і за дачу загадзя ілжывых сведчанняў. Гэта значыць, загадзя прадуманай маны. Але адказнасці за ненаўмысныя памылкі дапытанага не прадугледжваецца.

На якія пытанні можна не адказваць

— Якія тычацца вас асабіста і членаў вашай сям’і. На такія пытанні адказвае падазраваны, а не сведка.

— На пытанні, якія наводзяць на «патрэбны» следчаму адказ. У асноўным гэта такія, на якія патрабуецца адказ «так» ці «не». Напрыклад, следчы мае пытацца не «Вы былі 19 снежня на Плошчы?», а «Дзе Вы былі 19 снежня?»

— На пытанні, які не маюць дачынення да справы.

— На пытанні, адказы на якія патрабуюць пад ціскам (у тым ліку псіхалагічным) ці пагрозамі.

Магчымыя пытанні і адказы на іх можна пачытаць тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?