ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска, паведаміў адзін з адвакатаў палітыка Уладзімір Бурштынаў.

Як паведамлялася раней, 3 студзеня Бурштынаў падаў у суд скаргу на прымяненне ў дачыненні да Някляева меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай. Да скаргі прыкладаецца выпіска з лячэбнай установы аб захворваннях Някляева.

«Паводле маіх звестак, Някляеў зараз знаходзіцца ў камеры СІЗА КДБ, у шпіталь яго не змяшчалі», — сказаў Бурштынаў. Ён таксама выказаў сумненні, што Някляева 6 студзеня даставяць у суд на разгляд скаргі, і паведаміў, што плануе сустрэцца са сваім падабаронным на гэтым тыдні.

Някляеў быў моцна збіты вечарам 19 снежня каля офіса кампаніі «Гавары праўду!» на вуліцы Няміга ў Мінску, за гадзіну да пачатку акцыі пратэсту апазіцыі супраць фальсіфікацыі вынікаў галасавання. У ноч на 20 снежня 2010 года супрацоўнікі спецслужбаў даставілі яго з бальніцы ў СІЗА КДБ. 29 снежня Някляеў перанёс гіпертанічны крыз. Разам з іншымі шасцю экс-кандыдатамі ён абвінавачваецца ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках (арт. 293 Крымінальнага кодэкса).

3 студзеня стала вядома, што ў ноч на 1 студзеня быў адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе экс-кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі пасля напісання ім тлумачальнай запіскі на імя Аляксандра Лукашэнкі. Раніцай 3 студзеня з СІЗА выйшаў таксама кіраўнік выбарчага штаба Някляева Андрэй Дзмітрыеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?