Уначы прайшоў ператрус на кватэры, якую здымаў актывіст кампаніі «Гавары праўду» Павел Вінаградаў са сваёй дзяўчынай.

Ператрус праводзіў следчы Першамайскага РУУС Мінска Фіцэр Аляксандр.

Самога Паўла адразу павезлі на допыт, з якога ён дагэтуль не вярнуўся. Ператрус доўжыўся да 5 гадзін раніцы і праходзіў у прысутнасьці гаспадыні кватэры і суседзяў.

Па інфармацыі праваабаронцаў, Паўла яшчэ дапытваюць у ІЧУ на Акрэсціна.

Павел Вінаградаў, фігурант «працэсу чатырнаццаці». За ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў зімой 2008 быў прыгавораны да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчыя ўстановы. Працаваў у ініцыятыўнай групе па зборы подпісаў за Уладзіміра Някляева.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?