Японская кампанія Eisai, размешчаная ў ЗША (Нью-Джэрсі), распрацавала прэпарат пад назвай Halaven (eribulin mesylate), які быў ухвалены амерыканскім Упраўленнем па кантролі за прадуктамі і лекамі (FDA). Прэпарат прызначаны для лекавання пацыентаў з метастатычным ракам грудзей і паступіць на рынак у выглядзе ін’екцый.

Паводле статыстыкі Амерыканскага нацыянальнага анкалагічнага інстытута, рак малочнай залозы — на другім месцы сярод смерцяў ад раку сярод жанчын.

Мяркуецца, што Halaven — сінтэтычны аналаг halichondrin B, атрыманы з марской губкі віду Halichondria okadai, — блакуе механізмы росту і дзялення самой ракавай клеткі.
Яго бяспека і эфектыўнасць былі ацэненыя ў клінічных даследаваннях, у якіх удзельнічалі 762 жанчыны з метастатычным ракам малочнай залозы, у якіх было прынамсі дзве папярэдніх хіміятэрапіі на позняй стадыі хваробы.
Прэпарат падаўжаў жыццё пацыентак на два-тры месяцы
— з 10 месяцаў да 13.

Спачатку цяжка было сабраць дастатковую колькасць губкі для навуковых даследаванняў, не кажучы ўжо пра эксперыменты на жывёлах. Нацыянальны інстытут раку ў 1990-х сумесна з урадам Новай Зеландыі сабраў тону губкі, толькі каб атрымаць некалькі сотняў міліграмаў прэпарату.

Даследчыкі пагаджаюцца на тым, што прыродныя прадукты і арганізмы, адабраныя шляхам эвалюцыі, па-ранейшаму ўяўляюць цікавасць з пункту гледжання тэрапіі разнастайных захворванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?