У студзені-лістападзе 2010 года адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склала ў Беларусі $6404.8 млн.

Гэта на 34,4% больш за аналагічны перыяд 2009 года ($4763.0 млн.), прыводзіць АФН звесткі Нацбанка.

Прагнозам дэфіцыт знешняга гандлю быў вызначаны ў памеры $4600–4700 млн.

Пры гэтым у лістападзе адмоўнае сальда дасягнула $1246.2 млн (супраць $508.6 млн у лістападзе 2009 года) і $752.1 млн у кастрычніку 2010 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?