Як паведаміла жонка Алеся Міхалевіча Мілана, цяпер супрацоўнікі КДБ праводзяць надгляд аўтамабіля«Шкода-Фэліцыя» , які належыць Міхалевічам.
Алесь Міхалевіч са сваёй "Шкодай". Архіўнае фота А.Пілецкага.
Аўтамабіль быў прыпаркаваны каля кватэры, што належыць Міхалевічу, на вуліцы Кісялёва ў Менску. Кагэбісты адкапалі яго з-пад снегу. Ключ ад аўтамабіля быў у Алеся Міхалевіча, калі яго затрымалі 19 снежня.
Паказальна, што супрацоўнікі КДБ пачалі надгляд аўтамабіля, не дачакаўшыся Міланы Міхалевіч.





