Намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Валерый Варанецкі ў рамках працоўных кансультацый з МЗС Літвы абмеркаваў пытаньні супрацоўніцтва Беларусі з АБСЭ,паведаміў агенцтву
«Кансультацыі праводзіліся з ініцыятывы абодвух бакоў і тычыліся пэрспэктыў узаемадзеяньня
Прэс-сакратар таксама праінфармаваў, што ў рамках кансультацый «таксама абмяркоўваліся пытаньні ўзаемаадносін па лініі Беларусь — Эўразьвяз».
Нагадаем, у сераду, 5 жніўня, па абедзе амбасадар Беларусі ў Літве Ўладзімер Дражын і намесьнік міністра замежных спраў Валеры Варанецкі наведалі літоўскую прэзыдэнтуру. Іх суправаджаў літоўскі амбасадар у Менску Эдмінас Багдонас. Супрацоўнікі парталу delfi.lt заўважылі, як гэтыя не пазначаныя ў прэзыдэнцкім парадку дня госьці выйшлі з будынка. У той час афіцыйныя асобы Беларусі і Літвы яшчэ не гатовыя былі сказаць прэсе, якой была праграма наведваньня Вільні беларускімі чыноўнікамі.





