Ва Украіне дэпутаты Львоўскага абласнога савета патрабуюць ад МЗС краіны абвясціць генеральнага консула Расіі ў Львове Яўгена Гузеева персонайнон-грата .
За такі зварот да ўкраінскага замежнапалітычнага ведамства на сесіі Львоўскага аблсавета ў сераду прагаласавалі 73 дэпутаты са 116.
Дэпутаты таксама патрабуюць пазбавіць Гузеева дыпламатычнага статусу і звярнуцца ў МЗС Расіі з патрабаваннем неадкладна адклікаць яго з дыппрадстаўніцтва Расіі ва Украіне.
Львоўскі аблсавет лічыць, што расійскі дыпламат у сваіх выступах, а таксама ў інтэрв’ю аднаму з інфармагенцтваў ад 22 снежня 2010
«фактычна адмаўляў гістарычнае існаванне ўкраінскай нацыі, украінскай мовы і царквы».
«Адвольна аперуючы цытатамі з літаратурных твораў і прапагандысцкіх прадмоваў да гістарычнай літаратуры, выдадзенай у савецкія часы,





