Адбылася тэлефонная размова паміж кіраўніком ведамства канцлера Нямеччыны і лідэрам Руху “За Свабоду”. Федэральны міністр Рональд Пафала ў тэлефоннай размове яшчэ раз пацвердзіў, што пазіцыя ФРГ нязменна: усе беларускія вязні сумлення мусіць быць выпушчаны на свабоду згодна з прынцыпамі прававой дзяржавы, сваякам і блізкім вязняў павінна быць прадстаўлена магчымасць іх наведаць. Ён падкрэсліў, што Нямеччына цвёрда будзе адстойваць гэтую пазіцыю, пакуль ахвяры рэпрэсіяў не будуць вызвалены.

Падчас размовы былі абмеркаваны таксама пытанні сёняшняй сітуацыі ў нашай дзяржаве, магчымых дзеянняў Еўразвяза адносна ўладаў Беларусі і падтрымкі грамадзянскай супольнасці і незалежных медыяў краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?