6 студзеня адбыўся ператрус у прадпрымальніка, грамадскага актывіста Змітра Вінаградава ў Мядзелі.

Ператрус адбываўся ў другой палове дня і працягваўся каля гадзіны. Яго праводзілі ўпаўнаважаны Мядзельскага аддзела КДБ Сяргей Маліноўскі і трое міліцыянтаў — старшы лейтэнант Пятро Вайцюлян, маёр Аляксандр Кабяк і лейтэнант Дзяніс Лук’янец.

«Абышлі ўсе пакоі, пераглядзелі ўсе рэчы. Забралі сістэмны блок, ноўтбук і дзве флэшкі», — кажа сп. Вінаградаў.

Начальнік мясцовага аддзела КДБ вусна паабяцаў, што верне кампутары праз тыдзень. Найбольш Змітра Вінаградава непакоіць тое, што праз канфіскацыю аргтэхнікі часова будзе паралізаваны яго бізнэс.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?