У нямецкім Оберхофе праходзіць чацвёрты этап Кубку свету па біятлоне. Пачынаўся ён з эстафетных гонак. Мужчыны ўчора былі восьмымі, а вось дзяўчаты парадавалі.
Трэба адзначыць, што гонка праходзіла ў анамальных кліматычных умовах, пры моцным тумане. Страляць было не вельмі зручна.
Ужо на пачатку пасыпаліся лідары — Германія, Расія, Нарвегія. Пры такім раскладзе шанец мелі зборныя з другога эшалону.
Першымі сталі шведкі, другія — францужанкі. Ну, а наша каманда ў складзе Надзеі Скардзіна, Дар’і Домрачавай, Надзеі Пісаравай і Людмілы Калінчык — трэція. Толькі на апошняй стральбе яны апярэдзілі ўкраінак.





