У сталіцы Польшчы зараз знаходзяцца давераныя асобы кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава — Зміцер Бародка і Андрэй Бабіцкі.
Абодва з’ехалі з краіны адразу пасля выбараў. У хаце ў Бародкі быў праведзены ператрус. Таму назад на Радзіму яны пакуль не спяшаюцца.
Таксама ў Варшаве знаходзіцца былы ахоўнік Саннікава Леанід Навіцкі, які адбыў арышт на Акрэсціна.





