Амбасада Беларусі ў Вялікабрытаніі распаўсюдзіла наступны прэс-рэліз. Падаю яго пераклад без камэнтароў. Адно пытаньне да сядзельцаў ізалятара КДБ: наколькі пададзенае адпавядае праўдзе?


ПРЭС-РЭЛІЗ

10 студзеня 2011 г.

Па стане на 3 студзеня 2011 ёсьць 19 асобаў, якія знаходзяцца ў сьледчым ізалятары КДБ у сувязі з падзеямі 19 сьнежня 2010 года. Яны былі абвінавачаныя у зьдзяйсьненьні злачынства па артыкуле 293, часткі 1, 2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь — наўмысныя дзеяньні, накіраваныя на арганізацыю масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам у дачыненьні да людзей, разбурэньнем, апаганеньнем уласнасьці і ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады, а таксама ў непасрэдным удзеле ў масавым бунце.

Абвінавачаныя, сумесна з іншымі асобамі, знаходзяцца ў агульных камэрах, якія адпавядаюць санітарным правілам і патрабаваньням пажарнай бясьпекі. Усе асобы, якія зьмяшчаюцца пад вартай, забясьпечаныя асабістымі спальнымі месцамі, пасьцельнымі прыналежнасьцямі, посудам і сталовымі прыборамі. У адпаведнасьці з заканадаўствам, заключаных сьледчага ізалятара кормяць тры разы на дзень. Якасьць гатоўкі ежы да гэтага часу не выклікала скаргаў.

Асобы, якiя ўтрымлiваюцца пад вартай, карыстаюцца юрыдычнымі паслугамі для забесьпячэньня таго, каб іх правы на абарону былі ў поўнай меры рэалізаваныя.

На штодзённай аснове зьняволеныя карыстаюцца двухгадзінным шпацырам і васьмігадзінным начным сном. Амаль кожная камэра мае тэлевізар.

Усе затрыманыя асобы могуць атрымліваць неабмежаваную колькасьць перадач з прадуктамі харчаваньня і асабістымі рэчамі, агульная вага якіх не перавышае трыццаці кіляграмаў на месяц.

Мэдычная дапамога ў сьледчым ізалятары ажыцьцяўляецца ў адпаведнасьці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь: мэдычныя агляды праводзяцца штодня, у тым ліку тыя, што выконваюцца мэдычнымі спэцыялістамі вузкага профілю. Калі ёсьць любыя мэдычныя паказаньні, неабходнае лячэньне і прафіляктычныя меры неадкладна прымаюцца. Калі затрыманыя асобы ня маюць асабістыя лекі, яны забясьпечваюцца неабходнымі лекамі бясплатна.

Адзін з абвінавачаных, які пакутуе ад дыябэту, атрымліваў дарагія лекавыя сродкі «мэтфармін» і «дыабэтон» з моманту яго затрыманьня. [курсіў у арыгінале — АЧ]

Адсутнічаюць пагрозы для жыцьця або здароўя затрыманых асобаў. Паводле дадзеных, усе затрыманыя асобы зьяўляюцца здаровымі.

Адвакаты і сваякі маюць доступ да затрыманых, яны таксама атрымліваць перадачы ў адпаведнасьці з усталяванай працэдурай. Дадатковая група лекароў была выдзеленая для дзяжурства 24 гадзіны ў дзень для аказаньня неабходнай мэдычнай дапамогі.

Такім чынам, умовы ўтрымання асобаў, абвінавачаных у арганізацыі масавых беспарадкаў 19 сьнежня 2010 г., цалкам адпавядае нацыянальнаму і міжнароднаму законадаўству.


Арыгінал:

PRESS RELEASE

January 10, 2011

As of January 3, 2011 there are 19 persons being held in KGB investigative isolation ward in connection with the events of December 19, 2010. They were accused of committing a crime upon Article 293, parts 1, 2 of the Republic of Belarus Criminal Code for the deliberate actions aimed at organisation of the mass riot which was accompanied with violence against people, demolition, defilement of property and armed resistance to representatives of the authority, and also direct participation in the mass riot.

The accused, together with other persons, are held in common cells which answer to sanitary rules and requirements of fire safety. All persons held in custody are provided with individual berths, beddings, ware and tableware.

In line with the legislation, the inmates of the investigative isolation ward are fed three times a day. The quality of cooking has not yet given rise to complaints.

The persons held in custody enjoy legal services to ensure that their rights to protection are fully realized.

On a daily basis the inmates enjoy two-hour walks and an eight-hour night sleep. Almost every cell is equipped with a TV set.

All the persons detained are allowed to receive unrestricted number of parcels with food and personal belongings not exceeding the total weight of thirty kilograms a month.

Medical care in investigative isolation ward is provided in accordance with the legislation of the Republic of Belarus: medical examinations are carried out daily, including the ones performed by narrow profile medical professionals. If there are any medical indications, necessary treatment and the preventive measures are immediately undertaken. If the detained persons do not have personal medicines, they are provided with the necessary medicines free of charge.

One of the accused who suffers from diabetes has been receiving expensive medicines «metformin» and «diabeton» from the moment of his detention.

There are no threats to life or health of the detained persons. According to the finding, all the persons detained are healthy.

Lawyers and relatives have access to the detained; they also receive parcels in accordance with the established procedure. An additional group of physicians was allocated to stay on duty 24 hours to provide necessary medical assistance.

Thus, custody conditions of the persons accused of organisation of the mass riot on December 19, 2010 fully corresponds to the national and international law.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?