10 лютага пачынаецца тур у падтрымку альбома ў Беларусі і Украіне.
«Весёлые картінкі» выйдуць 11 сакавіка. Па словах лідара гурту Сяргея Міхалка, альбом будзе значна адрознівацца ад трылогіі «Капітал»-«Маніфест»-«Культпрасвет».
«Тры папярэднія кружэлкі былі брадвейнымі па музыцы і прамалінейнымі па сэнсе, — тлумачыць Міхалок. — Для нас было важна распавесці аб сваім светаадчуванні, таму мы выкарысталі мінімальныя выразныя сродкі, каб яны ніякім чынам не перабольшвалі і не скажалі тое, што мы хацелі б данесці да публікі. А ў «Весёлых картінках» на першы план выходзяць не ідэі, а эмоцыі. Таму, працуючы над гэтым альбомам, мы вырашылі адмовіцца ад усіх догмаў і разбурыць свае стэрэатыпы аб гучанні гурту «Ляпіс Трубяцкой».
Музыкі абяцаюць прэзентаваць альбом «Весёлые картінкі» вялікімі канцэртамі ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Кіеве, Мінску і Варшаве.
Раней каманда прэзентавала чатыры новыя песні і кліп з будучага альбома.
Расклад туру па Беларусі (будзе дапаўняцца )
10 лютага — Ліда, РДК
11 лютага — Гродна, Парламент
12 лютага — Брэст, ДК Прафсаюзаў
13 лютага — Віцебск, Энэргія
16 лютага — Баранавічы, ГДК
4 сакавіка — Магілёў, Ліга
13 сакавіка — Гомель, лёгкаатлетычны манеж «Дынама»