Свет дзівіўся з адноўленай Германіі, але ён можа таму-сяму павучыцца і ў Швецыі.
З 5,5%-м ростам Швецыя зрабілася зоркай сярод развітых рынкаў. Аптымісты прагназуюць рост яшчэ на 4% у 2011 годзе, у той час як нават песімісты даюць 2,5%. Нядзіўна, што некаторыя аналітыкі называюць цяпер шведскія кроны адказам Паўночнай Еўропы швейцарскаму франку.

Швецыя была добра падрыхтаваная да крызісу, займеўшы ўласны фінансавы крызіс у пачатку 1990-х. Яе банкаўская сістэма ў пачатку крызісу была ў добрым стане, і краіна мела высокі ўзровень зберажэнняў, дадатковы бюджэт і гадамі праводзіла структурныя рэформы. Швецыя завяршыла 2010 год са збалансаваным бюджэтам і суадносінамі дзяржаўнага доўгу да ВУП усяго ў 35%. Улічваючы своп на дэфолт па крэдытах, Швецыя — другі пасля Нарвегіі бяспечны эмітэнт дзяржаўнага доўгу ў свеце.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?