Як паведаміў прадстаўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Аляксандраў на слуханнях па Беларусі ў Еўрапраламенце, старшыню БАЖ Жану Літвіну сёння выклікалі ў КДБ на допыт у якасці сведкі па заведзенай крымінальнай справе.

«Рэпрэсіўная машына з 19 снежня набірае абароты: ператрусы і допыты незалежных журналістаў, грамадзянскіх і апазіцыйных актывістаў працягваюцца… На жаль, незалежная прэса і недзяржаўныя арганізацыі лічаць, што сітуацыя, праўдападобна, будзе пагаршацца і надалей».

Ад імя шэрага недзяржаўных арганізацый Андрэй Аляксндраў звярнуўся да еўраструктураў і ўрадаў краін Еўрасаюза з шэрагам прапановаў: прыкласці ўсе магчымыя дыпламатычная намаганні для вызвалення зняволеных, замарозка ўдзелу Беларусі ў Усходнім партнёрства і праграмах тэхнічнага супрацоўніцтва з ЕС у эканамічнай, энэргетычнай і трансмежавай сферах да вызвалення і прыбірання крымінальных звінавачанняў са знвяволеных, пачатак незалежнага міжнароднага расследвання падзеяў 19–20 снежня.

Апрача таго, Андрэй Аляксандраў заклікаў ЕС звярнуцца да беларускіх уладаў з заклікам устрымацца ад выключэнняў студэнтаў з універсітэтаў і грамадзянаў з працы за ўдзел у мірнай дэманстрацыі пратэсту, а таксма прыбраць візавыя кошты за шэнгенскую візу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?